Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.06.17

Акцыя "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"

 1. Конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю» праводзіцца да 5 кастрычніка 2017 г. 

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Гарады» (сталіца, гарады абласнога падпарадкавання);

«Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада»;

«Гарады раённага падпарадкавання»;

«Пасёлкі гарадскога тыпу»;

«Сельскія населеныя пункты». 

2. Конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі праводзіцца да 15 мая 2017 г.        

На конкурс прадстаўляюцца справаздача аб выніках дзейнасці літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі за перыяд 2015 – 2017 гады, зацверджаная дырэктарам установы адукацыі ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце. У справаздачы змяшчаецца: характарыстыка музея, арганізацыя дзейнасці музея, пошукава-даследчая дзейнасць музея, фондавая дзейнасць музея, экспазіцыйная дзейнасць музея, экскурсійная дзейнасць музея, грамадска-карысная дзейнасць музея.

3. Конкурс «Юны натуралiст» праводзіцца да 20 верасня 2017 г.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Прывітанне восені»;

«Птушыныя гісторыі»;

«Тэлеюнатыя»;

«Сад адной культуры»;

«Калекцыя кветак».

4. Конкурс творчых работ «Маё прозвішча – лепшае ў свеце» праводзіцца да 11 верасня 2017 г.    

На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, у якіх у займальный форме распавядаецца пра паходжанне ўласнага прозвішча (выкарыстоўваюцца архіўныя звесткі, дадзеныя этымалагічных і іншых слоўнікаў, даведкавая і спецыяльная літаратура, адлюстроўваецца гісторыя сям’і або факты з жыцця носьбітаў прозвішча, што пацвярджаюць яго ўнікальнасць, выключнасць, самабытнасць; апісваюцца канкрэтныя справы або падзеі, гісторыі беларускай мовы праз вывучэнне сваіх каранёў, спрыяюць павышэнню культурнага ўзроўню навучэнца).

5. Конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця» праводзіцца да 20 верасня 2017 г.  

На конкурс прадстаўляецца матэрыял аб будучай прафесіі ўдзельнікаў конкурсу, які змяшчае: звесткі аб гісторыі, спецыфіцы, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі; апісанне атрыбутаў прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесіянальныя тэрміны і інш.); матывы выбару прафесіі і шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай прафесіі; спіс устаноў адукацый, у якіх можна атрымаць абраную (або падобную) прафесію;перспектывы і асобасная роля аўтара ў прафесіі.

6. Конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь» праводзіцца да 25 верасня 2017 г.        

Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая»(пейзаж, рэкі і азёры);

«Дзівоснае побач»(раслінны і жывёльны свет Беларусі);

«Беларусь у фармаце 3D»(стерэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі);

«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя для працэса навуковых даследаванняў (мікравыявы, людзі ў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопам і г.д.);

«Мы – беларусы»(фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі);

«…I перанесцiся ў далёкае мiнулае»(фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

«ТэхнаРух»(фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

Раздзелы сайта