Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Вечар памяці Яўгеніі Янішчыц

У вянок памяці Яўгеніі Янішчыц

Гэтая восень багатая на юбілеі пісьменнікаў: Сяргей Грахоўскі, Анатоль Грачанікаў, Ніна Мацяш – іх імёны вядомыя і школьнікам, і дарослым.

20 лістапада 2018 года адзначалася таксама 70-годдзе з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. З гэтай нагоды аматары паэзіі былі запрошаны ў літаратурную гасціную на сустрэчу з творчасцю выдатнай пісьменніцы.

У падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства прынялі ўдзел вучні 5-10 класаў. Гучалі пранікнёныя лірычныя творы Я. Янішчыц, песні на яе словы. У памяць аб таленавітай паэтэсе былі запалены свечы.

Падарункам для гасцей літаратурнай вечарыны сталі каляровыя паштоўкі з вершамі Яўгеніі Янішчыц.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта