Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.05.2021

День мужества и патриотизма

Наш доўг, наша памяць

Ёсць у пачатку мая па-асабліваму хвалюючы дзень, калі мы ўспамінаем падзеі Вялікай Айчыннай вайны, ушаноўваем памяць загінуўшых воінаў, партызанаў, падпольшчыкаў і мірных жыхароў. Гэта дзень Вялікай Перамогі.

Семдзясят шэсць гадоў раздзяляе нас ад падзей векапомнага 1945 года, але мы, нашачадкі пераможцаў, не маем права забыць, якой цаной былі заваяваны мір і свабода ў нашай краіне, таму штогод прыходзім пакланіцца да помнікаў, абеліскаў і воінскіх пахаванняў.

Вось і сёлета напярэдадніДня Перамогіадбыўся мітынг-рэквіем, які, па традыцыі, прайшоў каля брацкай магілы ў цэнтры аграгарадка Княжыцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзелнастаўнікі і вучні ДУА “Княжыцкая сярэдняя школа”,  прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці, устаноў культуры, працаўнікі СДП “Авангард”.

Да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства звярнуўся старшыня Княжыцкага сельскага савета В.А.Палтаран, які адзначыў, што сёння ў свеце нямала сіл, жадаючых “перапісаць” гісторыю. Але наш беларускі народ добра ведае праўду аб вайне з фашыстамі 1941-1945 гадоў. Кожны чацвёрты беларус тады загінуў, а гэта значыць, што ў нас няма ніводнай сям’і, якая б не пацярпела ад фашысцкай навалы, у якой бы не было сваёй трагедыі.

Гэтую думку працягнуў дырэктар СДП “Авангард” Л.І.Капцоў. Разам з тым Леанід Іванавіч заклікаў моладзь, усіх прысутных берагчы памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайне, памяць пра тых, хто ахвяраваў сабой у імя Перамогі, і не згаджацца нешта перайначыць у тым, што само па сабе відавочна.

У час мітынгу вучні чацвёртага класа былі прыняты ў піянеры, а вучні 2 классапапоўнілі рады акцябрат.

Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых. Завершыўся мітынг-рэквіем ускладаннем кветак да брацкай магілы.

У гэты ж дзень члены пярвічных арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “БРПА” і “БРСМ” усклалі кветкі да воінскіх помнікаў і пахаванняў у вёсках Княжыцы, Лубнішча, Залубнішча, Шчэгліца, Горная Вуліца.

Разделы сайта