Ці можна такое забываць?
Чалавецтва ўступіла ў трэцяе тысячагоддзе, але некаторыя ўрокі гісторыі, пэўна, так і не былі засвоены людзьмі. Як пацвярджэннне гэтаму – забыццё многімі адной з жахлівых трагедый дваццатага стагоддзя – халакоста.
Штогод 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр халакоста. Што прынесла з сабой гэтая чалавеканенавіснечаская фашысцкая палітыка, вучні ДУА “Княжыцкая сярэдняя школа” ўжо чулі не раз у час школьных мерапрыемстваў. Нядаўна прайшоў чарговы ўрок: “Халакост – памяць пакаленняў”, прысвечаны трагічнай даце.
Адкрытае мерапрыемства, падрыхтаване вучнямі 8 класа, праходзіла ў школьным музеі, дзе аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны расказваюць тэматычныя стэнды і многія экспанаты.
Вядучыя ўрока памяці і мужнасці расказалі аб жудасным лёсе яўрэйскай нацыі ў гады фашысцкай акупацыі і аб генацыдзе беларускага народа, бо вельмі часта трагедыю першых раздзялялі нашы беларусы. Лагеры смерці, гета, спаленыя вёскі, у тым ліку ў Магілёўскім раёне, тысячы закатаваных, ператвораных ў попел дарослых людзей і дзяцей – ці можна такое забываць?
Чыталіся вершы беларускіх і рускіх аўтараў, гучала кранальная яўрэйская музыка, дэманстравалася тэматычная кніжная выстава. Інфармацыйны блок мерапрыемства дапаўнялі слайды прэзентацыі, некалькі з іх – ілюстрацыі да цыкла карцін “Лічбы на сэрцы” легендарнага мастака, Героя Беларусі М.А.Савіцкага. І ўсё гэта з адной мэтай: давесці падлеткам і юнакам вельмі важную, актуальнейшую на сённяшні дзень думку, – халакост і генацыд – апафеоз зла і нельга дапусціць, каб падобнае паўтарылася.
Н.І. Чабан, настаўнік ДУА “Княжыцкая СШ”