Калядкі ў шостым класе
Нядаўняя класная гадзіна ў шостым класе была прысвечана святу Калядам. Вучні падрыхтавалі і расказалі сваім аднакласнікам цікавыя звесткі не толькі пра калядныя, але і іншыя народныя традыцыі.
З задавальненнем усе адгадвалі загадкі, звязаныя з даўнім побытам беларусаў, успаміналі назвы розных старых прадметаў, чыталі вершы, спявалі і, нават, танцавалі.
Не абышлося свята без пачастункаў, галоўнымі сярод якіх былі бліны. З варэннем розных гатункаў, з мёдам і чаем бліны і іншыя прысмакі, разышліся, як кажуць, на “ўра”.
Бывайце, Каляды, да наступнага года!