Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Вячоркі

Мы ладзілі вячоркі

Зіма – самы лепш час, каб наладзіць вячоркі. У старыя часы менавіта зімой, калі быў вольны час, нашы продкі збіраліся спачатку на піліпаўскія пасядзелкі, а потым святкавалі Каляды…

Якраз напярэдадні Калядаў мы і вырашылі ўспомніць былыя традыцыі і сабраць сяброў на імправізаваную дыялогавую замалёўку “Ладзім вячоркі”.

Падрыхтавалі і правялі вясёлае, разам з тым, пазнаваўчае мерапрыемства вучні 8, 7 і 6 класаў. А гледачамі былі малодшыя школьнікі.

Нашы вячоркі – гэта: міні-спектакль “У гасцях у Сцяпана і Альжбеты”, віктарыны на веданне прыказак, загадак, беларускіх народных страў, а таксама  ̶  полькі-танцы пад “жывую” музыку ў выкананні выкладчыка ДУА “Магілёўская раённая дзіцячая школа мастацтваў імя Л.Л. Іванова” Андрэя Паўлавіча Ільюшына.

Госці пакідалі залу з самым добрым настроем, а значыць вячоркі ўдаліся і такія сустрэчы абавязкова яшчэ будуць.

Фотоматериалы

Разделы сайта