«Піліпаўскімі вечарамі”
Так называлася інсцэніраваная замалёўка, якая нядаўна прайшла ў ДУА “Княжыцкая СШ”. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 5 і 6 класаў, большасць з якіх наведваюць этнаграфічнае аб’яднанне па інтарэсах “Спадчына”. Менавіта на занятках гэтага аб’яднання вучні знаёмяцца з беларускімі традыцыямі, звычаямі, рамёствамі. Адзін з такіх звычаяў: збірацца моладзі зімовымі вечарамі, каб вучыцца рукадзеллю, паслухаць цікавыя гісторыі старэйшых людзей, – і ўспомнілі падчас мерапрыемства.
Інсцэніраваная замалёўка была прысвечана Году малой радзімы. Атрымалася сапраўднае свята з беларускімі народнымі песнямі, гутаркамі, жартамі. Акрамя таго, падчас мерапрыемства юныя артысты і гледачы даведаліся аб гісторыі стварэння народнай песні “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”, аб беларускім заслужаным дзяржаўным харэаграфічным ансамблі “Харошкі” і паслухалі шмат яшчэ якую карысную інфармацыю, звязаную з нашай Магілёўшчынай.