Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.12.2023

ШАГ “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага”.

У чацвер, 21 снежня, адбылося чарговае паседжанне Школы Актыўнага Грамадзяніна, якое было прысвечана дзеячам культуры нашай краіны і мела назву: “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага”.

Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны, звязанай з вядомымі культурнымі, гістарычнымі аб’ектамі і падзеямі, потым, з дапамогай прэзентацыі, пазнаёміліся з вядучымі дзеячамі культуры нашай краіны.

Запрошаны госць ШАГа – Валянціна Фёдараўна Габрусева, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і пісьменнікаў саюзнай дзяржавы, паэт, кампазітар, выканаўца – адказала на пытанні нашых вучняў, выказала сваё меркаванне аб значэнні культуры, у прыватнасці літаратуры, у грамадзянскім і патрыятычным выхаванні сучаснай моладзі.

Наступная частка сустрэчы была творчай: Валянціна Фёдараўна прачытала свае вершы на тэмы радзімы, духоўнай спадчыны, маральных каштоўнасцей.

Напрыканцы В.Ф.Габрусева падкрэсліла важнасць ўплыву мастацтва і жыцця вядомых дзеячаў культуры на станаўленне асобы, фарміраванне прыярытэтаў і каштоўнасцяў навучэнцаў. Валянціна Фёдараўна пажадала юнакам і дзяўчатам быць адданымі сваёй Радзіме, цаніць усё тое цудоўнае, прыгожае, што ўсе мы маем тут, на роднай зямлі.

Завершылася мерапрыемства агульным фотаздымкам на памяць.

Фота матэрыялы

Разделы сайта